Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Сочинение “У той дзень, калі скончылася вайна”

Дата: 2 мая 2024 в 06:53

Сачыненне  “У той дзень, калі скончылася вайна”

Аўтар – Рак Ягор Сяргеевіч, 10 гадоў

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Крукавіцкая сярэдняя школа”,

Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць

З вайны сустрэлі мацяркі сыноў

І выглядалі-радзілі нявестак.

А сын яе дадому не прыйшоў.

Прыйшло кароткае:

 “Прапаў без вестак…”

Васіль Зуёнак

  

Вось і прыйшоў радасны і светлы май. Я вельмі люблю гэты месяц, бо квітнеюць сады, спяваюць птушкі. А яшчэ я люблю гэты месяц за тое, што ўся мая любімая Беларусь адзначае Дзень Перамогі.

У гэты дзень я  разам са сваімі аднакласнікамі наведваю помнікі ў аграгарадку Крукавічы і вёсцы Сышчыцы, дзе ляжаць у магілах тысячы салдат, сапраўдных герояў. У гады Вялікай Айчыннай вайны яны не пашкадавалі свайго жыцця, каб выгнаць фашыстаў з нашай святой зямлі, каб сёння быў мір; каб мы, дзеці, маглі вучыцца, смяяцца, гуляць і не ведаць жахаў вайны.

Мая вёска Крукавічы знаходзіцца побач з Азарычамі. Нельга не ўспомніць тых людзей, якія былі замучаны фашыстамі ў Азарыцкім лагеры смерці. Некаторыя людзі выжылі, каб расказаць пра зверствы фашыстаў усяму свету.

У гады Вялікай Айчыннай вайны былі спалены многія вёскі разам з жыхарамі. Хатынь, Дальва, Лозкі…  Пералічваць іх можна бясконца. Упэўнены, што не толькі для мяне, але і для кожнага беларуса Дзень Перамогі – гэта радасць, памяць, гонар, падзяка і павага нашым ветэранам і тым, хто загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

Сваё сачыненне мне хочацца закончыць радкамі з верша Міколы Мятліцкага “Перамога”:

Свет з руін-пажарышчаў уздымецца,

Выблісне прамень жывой вясны.

І тваім ахвярна-светлым іменем

Назавуць апошні дзень вясны.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.