Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Конкурс “У той дзень, калі скончылася вайна”

Дата: 2 мая 2024 в 06:54

Сачыненне  “У той дзень, калі скончылася вайна”

Аўтар – Новік Мікалай Міхайлавіч, 12 гадоў

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Крукавіцкая сярэдняя школа”,

Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць

Магілы без крыжоў, акопы,

Ланцуг траншэй уздоўж лясоў,

Не ўсе, прайшоўшы паў-Еўропы,

Вярнулісь цэлымі дамоў.

Спяць невыдомыя салдаты.

Дана найбольшая цана,

Каб не стралялі больш гарматы,

Хутчэй каб скончылась вайна

Васіль Зуёнак

      Беларусь – гэта наша любімая Радзіма, дзе мы жывем. Тут нам усё знаёма: родныя куточкі, блакітныя рэкі і азёры, чыстае яснае неба, бусел, што лунае высока ў небе.

      Але не заўсёды было так. У гэтым годзе спаўняецца семдзесят дзевяць гадоў з той памятнай вясны, калі скончылася самая жудасная, самая крывавая вайна. Вайна – гэта самае грознае і страшнае слова! Што прыйшлося табе, мая Беларусь, спазнаць у гады Вялікай Айчыннай вайны? Вогнішчы, у якіх гарэлі не толькі гарады і вёскі, але і людзі… Падчас вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара. І гэта вельмі цяжка ўсвядоміць.

   Але як ні было цяжка Беларусі і беларусам у гады ваеннага ліхалецця, канец вайне наступіў. Як радаваліся людзі! З якой любоўю і пяшчотай сустракалі пераможцаў! У кожным зруйнаваным горадзе, у кожнай разбуранай вёсцы гучалі песні. Здавалася, што спявала ўсё: і неба, і зямля, і трава, і птушкі.

  Але час ідзе… І сёння мы ўжо святкуем васьмідзесятую гадавіну са дня вызвалення нашай любімай краіны. Што змянілася за гэты час? Засталося вельмі мала тых, хто мог бы расказаць пра баі, цяжкія паходы. Але памяць пра вайну жыве ў нашых сэрцах, у невялічкіх помніках невядомаму салдату і ў мемарыялах, якіх з кожным годам становіцца ўсё больш. Пакуль мы памятаем пра вайну, пра тых, хто абараніў нашу зямлю, - гэта не павінна паўтарыцца. Не павінна больш гарэць наша зямля, стагнаць ад гармат і бомб.

  Набліжаецца  Дзень Перамогі. Традыцыйна ў гэты дзень у маёй вёсцы праходзяць мітынгі-рэквіемы, на якіх мы ўспамінаем тых, каго няма побач з намі; тых, хто не вярнуўся з вайны. Гэтыя салдаты быццам бы вяртаюцца да нас у гэты дзень, стаяць побач з намі падчас мінуты маўчання.

Ніхто не забыты, нішто не забыта!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.